Музыка без засцярог у Гайнаўцы
Беларускі музей у Гайнаўцы распачынае новую серыю восеньскіх рок-канцэртаў пад назвай «Музыка без засцярог». Зайграюць гурты, як з польскага, так і з беларускага боку мяжы. Падрабязней пра ідэю канцэртаў з цыклю «Музыка без засцярог» распавёў нашаму радыё дырэктар Беларускага музея ў Гайнаўцы Тамаш Ціханюк:
— Мы задумалі, каб на адной сцэне выступалі і польскамоўныя і беларускамоўныя гурты і для публікі як польскамоўмай так і беларускамоўнай. Каб тое, асяроддзе, якое тут жыве разам, разам бавілася пад добрую музыку. Галоўная ідэя, каб яднацца і шанаваць адзін аднаго. Сардэчна запрашаем.
На сцэне выступяць: пераможца фестывалю Rockowisko Hajnówka 2015, гурт «Elkstone», «Дзецюкі» з Гародні, а таксама «Ostrov». Пачатак канцэртаў у 17:00, у Беларускім музеі.
Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка