103 дармаеды добраахвотна здаліся ў падатковую



Больш за сто «дармаедаў» ўжо апавясцілі падатковую інспекцыю пра няўдзел ў фінансаванні дзяржвыдаткаў.

У Беларусі з 1 жніўня да 1 кастрычніка 103 чалавекі падалі ў падатковую інспекцыю апавяшчэння аб няўдзеле ў фінансаванні дзяржаўных выдаткаў. Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрстве па падатках і зборах, сума збору, прад’яўленая грамадзянам да выплаты, склала 314 з паловай мільёнаў рублёў.

У прэс-службе падатковага ведамства звярнулі ўвагу на тое, што адпаведны збор за 2015 год павінен быць унесены плацельшчыкамі ня пазней як 15 лістапада 2016 года на падставе паведамлення падатковага органа. У тым выпадку, калі яны прадставяць такое апавяшчэнне ў названыя тэрміны, памер гадавога збору будзе паменшаны для іх на 10% і складзе 3.240.000 рублёў. Для астатніх, хто не прыйдзе сам і не прадставіць апавяшчэнне – 3.600.000 рублёў. Дэкрэт Лукашэнкі  „Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» быў падпісаны кіраўніком дзяржавы сёлета 2 красавіка.