Кніга пра смяротнае пакаранне ў Беларусі выйдзе па-ангельску
Дакументальная кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі» выйдзе на ангельскай мове, яе прэзентуюць у Осла на шостым міжнародным кангрэсе супраць смяротнага пакарання. Пра гэта паведаміла актывістка кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» Паліна Сцепаненка:
— Смяротнае пакаранне гэта такая з’ява, як атавізм старых часоў, ад якога трэба пазбаўляцца. У свеце шмат людзей заклапочаныя смяротным пакараннем не па геаграфічных межах, кшталту, Беларусь, але каб ва усім свеце не было смяротнага пакарання. Дзеля гэтага і праводзяцца такія кангрэсы. Я упэўнена, што шмат людзей, валодаючых ангельскай мовай захочуць пачытаць пра нашу краіну і пра смяротнае пакаранне, якое тут існуе.
Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі» змяшчае галоўныя дакументы па тэме. Між іншым, там выкладзеныя аргументы супраць, а таксама сведчанні Алега Алкаева, які працаваў начальнікам Следчага ізалятара № 1 Камітэта выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь у Менску і кіраваў камандай, якая выконвае смяротныя прысуды.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя