Лібералізацыя сістэмы цэнаўтварэння працягнецца



Па словах намесніка міністра эканомікі Дзмітрыя Крутога, у Беларусі будзе працягнутая лібералізацыя сістэмы цэнаўтварэння. Пра гэта чыноўнік заявіў на пасяджэнні Рэспубліканскага клуба дырэктараў на тэму «Фінансавае аздараўленне бізнесу – галоўная ўмова пераадолення рэцэсіі». Паводле міністра, плануецца лібералізацыя сістэмы цэнаўтварэння. “З 2011 года ў два разы паменшаны пералік рэгуляваных пазіцый – з 80 да 43, пералік сацыяльна значных тавараў скараціўся амаль у пяць разоў – з 60 да 12. Як вынік – сёння доля рэгуляваных пазіцый у агульным індэксе інфляцыі паменшылася з 42% да 19%. Гэта самы нізкі ўзровень у нашай гісторыі», – адзначыў Дзмітры Круты. Таксама ён канстатаваў наяўнасць абавязацельстваў у Еўразійскім эканамічным саюзе. «Да 1 ліпеня 2017 года павінны яшчэ больш істотна скараціць пералік рэгуляваных пазіцый, ужо распрацоўваецца адпаведная матрыца», – сказаў чыноўнік.

Беларускае Радыё Рацыя