Роварная экскурсія па малавядомых мясцінах рыхтуецца ў Гомелі



Арганізатары роварнага тура з краязнаўчай арганізацыі „Талака” намераныя спалучыць прыемнае з карысным: вандроўку на экалагічным транспарце і лекцыю па гісторыі горада.

Маршалак „Талакі” Марыся Тульжанкова абяцае цікавую вандроўку для ўсіх удзельнікаў мерапрыемства:

– Вела-шпацыр «Тут вам не здесь» – гэта працяг аднайменнай акцыі, якая была ў 2012 годзе – «Фотапаляванна». Цяпер вырашылі ў іншым фармаце прагуляцца, праехацца па цікавых, адметных маршрутах Гомеля, якія не з’яўляюцца афіцыйна папулярнымі. Мы звярнуліся да гэтай тэмы – да роварнага руху, бо ёсць праблема ў Гомелі тут няма роварных сцяжынак. Трэба неяк вырашаць праблему і гэта адзін са сродкаў звярнуць на гэта увагу. 

Роварная вандроўка ў Гомелі пад назвай „Тут вам не здесь” распачнецца 16 жніўня а 18-й гадзіне каля помніка Андрэю Грамыку.

  Беларускае Радыё Рацыя