„Dzieciuki” далі канцэрт у Гайнаўцы



Гарадзенскі гурт „Dzieciuki” выступіў з канцэртам у час гайнаўскага мерапрыемства “Музыка без засцярог”. Наведнікі канцэрту пачулі песні з іх дыску “Гарадзенскі гармідар”.

DSC_9668

“Некаторыя нашыя музыкі ўжо вядомыя гайнаўскай публіцы,” – кажа Алесь Дзянісаў:

– Гурт “Дзецюкі” прыехаў сюды, каб выступіць, упершыню. Сюды прыязджаў гурт “Людзі на балоце”, на колькі памятаю, два гады таму. І частка музыкаў, якая грае ў гурце “Дзецюкі”, граюць і ў гурце “Людзі на балоце”. І нам вельмі прыемна сюды прыехаць. Калі нас сюды запрасілі, мы сказалі: о, супер, мы з задавальненнем прыедзем у адзін з такіх цікавых цэнтраў беларуска-польскай культуры.

Апрача „Dzieciukоu” паказалі сябе польскія гурты “Elkstone” ды “Ostrov”. Мерапрыемства “Музыка без засцярог” намагаецца прэзентаваць музыку польскага і беларускага боку ўжо сёмы раз. Арганізатарам выступае Музей і Асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя