Асцярожна, кляшчы
Восеньскі пік актыўнасці кляшчоў зафіксаваны на Берасцейшчыне. Спецыялісты заклікаюць не збіраць апалае лісце, паколькі там могуць хавацца казуркі. Самы вялікі ровень інфекцыі ў рэгіёне – гэта Белавежская і Ружанская пушчы, населены пункт Бронная Гара Бярозаўскага раёну і тэрыторыя Маларыцкага раёну, якая мяжуе з Украінай. Намеснік галоўнага дзяржаўнага санлекара Берасця Яўгенія нагадала пра меры бяспекі:
– Трэба не забывацца на рэперэнты, пажадана перад выхадам у лес апрацаваць імі адзенне. Калі вы гуляеце з хатнімі жывёламі, трэба памятаць пра тое, што яны таксама могуць сустрэць кляшчоў, прынесці іх дадому і “узнагародзіць” імі сваіх гаспадароў. Калі збіраем прыгожыя лісты, каб стварыць гербарыі, не забываем пра тое, што таксама можам прынесці дадому кляшчоў.
Пры выяўленні кляшчоў на целе можна звярнуцца ў траўмапункт да хірурга, а можна спрабаваць іх таксама выдаліць самастойна з прымяненнем антысэптыкаў, пэнцэту або ніткі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота ianimal.ru