Аднаго „Нобеля” Беларусі недастаткова



Цікаўнасць да айчыннай літаратуры варта падтрымліваць. Так лічыць журналіст і пісьменнік Віктар Марціновіч. Ён ускладае надзеі на нобелеўскую лаўрэатку Святлану Алексіевіч:

— У гэтым сэнсе вельмі моцна ўсё залежыць ад таго, што і як будзе казаць сама Алексіевіч: ці пачне яна прапагандаваць сваіх калегаў за мяжой, ці пачне казаць пра іншых, а не толькі пра сябе. Дзяржава нічога зрабіць не можа. Калі б бюджэт аднаго хакейнага ці футбольнага клубу быў накіраваны на прапаганду ці на пераклад беларускіх кніжак, мы б ужо гучалі ў Францыі, а так, прыходзіцца нейкімі партызанскімі тропамі, але гэта, нават, цікава.

На думку Марціновіча, Беларусі неабходна нешта кшталту Польскага Інстытуту ці Інстытуту Гётэ. Такі інстытут заняўся б папулярызацыяй беларускай культуры за мяжой.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя