Тры аўтааварыі за 20 хвілін
П’яны пенсіянер за 20 хвілінаў учыніў у Менску тры аўтааварыі. ДАІ склала на 65-гадовага кіроўцу восем адміністрацыйных пратаколаў. Усе тры ДТЗ на Менскай кальцавой аўтадарозе. Ва ўсіх выпадках мужчына ўцякаў з месца здарэння. Яго затрымалі на скрыжаванні МКАД з вуліцай Кіжаватава. Мужчына не толькі знаходзіўся ў нецвярозым стане, але і не меў права кіравання, паведамляе belapan.com.
Пацярпелых у ДТЗ няма, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.
Фота onliner.by