Ажыятаж вакол квіткоў на матч БАТЭ – Барселона
Матч Лігі Чэмпіёнаў паміж Барысаўскім БАТЭ і Барселонай ужо адзначыўся шэрагам скандалаў вакол продажу квіткоў.
„Барысаў-Арэна”. Чарга па квіткі на матч БАТЭ – Барселона (Фота pressball.by)
Упершыню праваахоўныя органы здзяйснялі масавыя захады па затрыманні перакупшчыкаў. Кошт квіткоў з рук нават у дзесяць разоў перавышаў кошт у касах.
Пра ажыятаж вакол касаў гаворыць адзін з заўзятараў:
– Даведаўся я пра продаж на афіцыйным сайце БАТЭ. Даведаўся, што пачынаецца продаж а пятнаццатай, але маючы досвед прыехаў раней, а канкрэтней а дзявятай вечара напярэдадні. Быў я адзін, пасля пад’ехаў яшчэ чалавек, яшчэ падышлі людзі. Недзе праз гадзіну было каля пятнаццаці чалавек, а пасля паціху дабіралася. Пасля была паўза гадзіны ў чатыры, ніхто не падыходзіў. У гэты час мы спалі, елі і ахоўвалі спіс.
У ідэнтычнай чарзе каля касаў “Барысаў-Арэны” нават адбылася патасоўка за месца. Сам матч адбудзецца ў Барысаве заўтра, 20 кастрычніка, у 21:45 па мясцовым часе.
Беларускае Радыё Рацыя