15 жніўня – Дзень польскай арміі
Вялікі вайсковы парад пройдзе сёння ў Варшаве з нагоды Дня польскай арміі. Урачыстасці пройдуць з удзелам прэзідэнта Браніслава Камароўскага і прэм’ер-міністра Дональда Туска. Апоўдні на алеях Уяздоўскіх пачнецца найбольшы ад некалькіх гадоў ваенны парад, у якім прыме ўдзел амаль паўтары тысячы салдат і 120 баевых машынаў, а таксама 50 самалётаў. У ваенным парадзе разам з польскімі салдатамі пройдуць таксама салдаты з ЗША і Канады, якія знаходзяцца на трэніроўцы ў Польшчы ў рамках адказу НАТА на падзеі ва Украіне.
Святкаванні Дня польскай арміі пачаліся ўжо ранкам. Прэзідэнт усклаў кветкі на магіле невядомага салдата, а таксама ля помніка маршалка Пілсудскага.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота forum.csss.pl