ДАІ супраць раварыстаў



Адсутнасць у Гародні роварнай інфраструктуры – галоўная прычына канфліктаў паміж велааматарамі і супрацоўнікамі дзяржаўнай аўтаінспекцыі. Раварыстаў, што карыстаюцца праезжай часткай, а не тратуарамі, прыцягваюць да адказнасці. Дзясяткі гарадзенскіх раварыстаў аплочваюць штрафы за парушэнні правілаў дарожнага руху, аднак, як сцвярджае жыхар горада Аляксандр Кашчэеў, іншага выйсця ў раварыстаў няма:

– Я ехаў на ровары з лецішча дадому. Па вуліцы Гагарына, дзе тратуары непрыстасаваныя не тое што хадзіць па іх, але і ездзіць. Я выехаў на праезную частку і ехаў на адлегласці 20 см ад яе краю. Адмысловых роварных сцежак няма. Якім чынам яны зрабілі разметку? Правялі вузенькую палоску, што калі едуць два раварысты, то яны не раз’едуцца.

Гарадзенскія раварысты не аднойчы звярталіся да мясцовых уладаў наконт інфраструктуры роварнага руху. Да гэтага часу мэрыя нават не разглядала магчымасць стварэння роварных дарожак у межах горада.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня