Падлік галасоў на наступных выбарах пойдзе па-новаму?



На наступных выбарах камісіі будуць абавязаныя лічыць бюлетэні на вачах у назіральнікаў. Гэта паабяцала старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына.

Будзе распрацавана адмысловая схема размяшчэння сябраў выбарчых камісіяў пры падліку бюлетэняў, каб гэты працэс быў бачны назіральнікам. Схема будзе гатовая да наступных парламенцкіх выбараў.

„Трэба падлічваць усе бюлетэні на адным баку стала. Не акружаючы стол, як мы гэта бачылі”.

Адной з асноўных прэтэнзіяў назіральнікаў ад АБСЕ за выбарамі ў Беларусі застаецца непразрыстасць падліку галасоў.

tut.by