Берасцейскае МНС – за трансгранічную супрацу



Пяць праектаў у межах трансгранічнага супрацоўніцтва рэалізуе Берасцейскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Яно з’яўляецца лідарам у рэгіёне па колькасці рэалізаваных праграмаў. Пажарныя закупаюць неабходнае абсталяванне, ладзяць сустрэчы са школьнікамі, павышаюць сваю кваліфікацыю, вырабляюць друкаваную прадукцыю, прымаюць удзел у міжнародных канферэнцыях, – расказвае прадстаўнік Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна 2007-2013 па Берасцейскай вобласці Максім Алданаў:

– Гэта самая вялікая кольскаць праектаў ад адной арганізацыі. А таксама яна сярод тых арганізацый, якія адказна падыходзяць да рэалізацыі праектаў, гатовы вучыцца, гатовыя чэрпаць інфармацыю з семінараў, канстультацыяў, увесь час да нас звяртаюцца для таго, каб зноў паспяхова рэалізаваць праекты. І калі арганізацыя, нават навічок, рэалізуе два-тры праекты, то ў прынцыпе на другі-трэці праект у іх ужо многія пытанні здымаюцца, і яны ведаюць, як гэта рабіць.

У выніку ўзнікае менш спрэчных момантаў у час рэалізацыі праектаў, якія патрабуюць дадатковага ўмяшальніцтва – дадае наш суразмоўца.

Беларускае Радыё Рацыя