На Гарадзеншчыне будуюць менш жылля
На Гарадзеншчыне істотна зменшыліся тэмпы будаўніцтва жытла. Калі ў мінулым годзе за дзевяць месяцаў было пабудавана 6 тысяч кватэр, то ў бягучым – толькі 4 900. Як зазначае старшыня Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Краўцоў, неспрыяльныя эканамічныя ўмовы з’яўляюцца галоўным чыннікам складанай сітуацыі:
– Мы не змаглі выканаць тыя абавязацельствы, якія ўзялі на сябе па цэлым шэрагу прычын. Жыллёвая праблема была, ёсць і ў бліжэйшы час застанецца. Людзі, на жаль, не атрымліваюць у час жылля, яно з часам даражэе.
Амаль палову кватэр, пабудаваных на працягу 2015 года на Гарадзеншчыне, атрымалі грамадзяне, якія знаходзяцца на ўліку па паляпшэнні жыллёвых умоваў. Паводле дадзеных абласнога статыстычнага ўпраўлення, увод у эксплуатацыю жытла для дадзенай катэгорыі грамадзян зменшыўся ў параўнінні з мінулым годам на 84 тысячы квадратных метраў.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота mobile.pro-n.by