Тыдзень нямецкай мовы і культуры ў Берасці
У Берасці запрашаюць узяць удзел у тыдні нямецкай мовы і культуры. Жыхароў гораду чакаюць інфармацыйныя мерапрыемствы, моўныя тэсты, трэнінгі, калекыўныя спевы нямецкіх песень, прагляды фільмаў, сустрэчы з вядомымі пісьменнікамі і знакамітымі асобамі, майстэрні ды так далей. Адная з галоўных арганізатараў мерапрыемстваў Карын Краўзэ адзначыла, што з кожным годам павялічваецца колькасць людзей, якія цікавяцца культурамі іншых краінаў:
– У гэтым годзе мяне ўзрадавала наведванне мерапрыемстваў, былі амаль поўныя залы.
У сераду (21 кастрычніка) і чацвер (22 кастрычніка) арганізатары запрашаюць наведаць майстэрню ’’Работа валанцёраў у зямлі Сярэдні Шусенталь і ў Беларусі’’ і ’’Песні прыносяць радасць, песні прыносяць добры настрой’’, а ў пятніцу (23 кастрычніка) адбудуцца літаратурныя чытанні з Лукасам Бэрфусам і прэзентацыя перакладу на беларускую мову рамана ’’Каала’’.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота govorim.by