Сёлета кінафестываль Bulbamovie будзе міжнародным



Пяты фестываль беларускага кіно, што распачнецца 23 кастрычніка, пройдзе ажно ў трох гарадах. Паказваць сучаснае беларускае кіно будуць у Варшаве, Кракаве і Менску. Дырэктар фестывалю, Януш Гаўрылюк, вельмі аптымістычна ацэньвае ўзровень сёлетніх фільмаў і неўзабаве чакае ўздым хвалі беларускага незалежнага кіно.

 — Я бачу гэты прагрэс і думаю, што яшчэ год, два і мы не будзем у такіх інтэрв’ю казаць: а што трэба зрабіць, каб дапамагчы кіно, развіваюцца фільмы, ці не. Мяркую, праз год-два мы будзем гаварыць ужо толькі пра тое, які фільм лепшы за іншы, бо адзін добры, а другі яшчэ лепшы. Узровень стане вельмі высокім. Я ўжо бачу, што беларусы пачынаюць дасылаць свае фільмы не толькі на «Bulbamovie», але і самі адкрываюцца, не баяцца і пачынаюць дасылаць фільмы на міжнародныя фестывалі. І гэтыя фільмы там заўважальныя.

Фестываль распачнецца ў Варшаве, 23 кастрычніка, ў кінатэатры «MURANÓW», а 17-й гадзіне. У Менску на фестываль можна зазірнуць у суботу 24 кастрычніка ў Цэнтр сучасных мастацтваў.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава