Беларуская чыгунка змяняе расклад



У Беларусі змяняецца расклад руху міжнародных цягнікоў. Беларуская чыгунка сумесна з чыгуначнымі адміністрацыямі Украіны, Літвы, Латвіі і Польшчы зрабіла карэкціроўку раскладу руху міжнародных цягнікоў у сувязі з пераходам суседніх краін на зімовы час. Гэты пераход адбудзецца ў ноч з 24 на 25 кастрычніка. Напрыклад, цягнік № 86 Менск — Кіеў, які адпраўляецца з Менска ў 21.55 і прыбывае ў Кіеў у 7.51, з 25 кастрычніка будзе адпраўляцца ў 22.42, а прыбываць у 7.48. Што да цягніка № 115, якія ідзе з Менска да Варшавы, то ён будзе адпраўляцца ў 21.45 і прыбываць на Варшаву-Заходнюю ў 5.40.

Паводле rw.by

Фота regnum.ru