У Лідзе пройдуць „Лідскія тэатральныя сустрэчы”



23-га і 24-га кастрычніка, у Лідзе пройдзе 10-ты абласны фестываль тэатральных аматарскіх калектываў.

12 тэатраў з пакажуць па адной пастаноўцы, якую ацэніць адмысловае журы. Сярод гарадзенскіх аматарскіх калектываў вылучаецца тэатр-студыя «Бачонак». Не аднойчы на гэтым фестывалі ён здабываў гран-пры, — кажа рэжысэр тэатру Сяргей Бачкоў.

— Ёсць абласны і розныя фестывалі. Гэты ж фестываль вельмі знакавы і паехаць туды, атрымаць гран-пры, вельмі цікава і прэстыжна. Мне падабаецца што кожны год, калі туды едзеш, гран-пры атрымліваюць розныя калектывы. Я вельмі рады, што нешта усё ж у нашай краіне адбываецца: фестываль, на які можна паехаць паказаць сябе і паглядзець на другіх. Хоць штосьці варушыцца.

У рэпертуары калектыву ёсць адна беларуская пастаноўка «Пакрыўджаныя» паводле п’есы Леапольда Родзевіча, але гэтым разам, тэатр «Бачонак» вязе на фэстываль адну са сваіх апошніх пастановак — «Ханума», паводле Аўксенція Цагарэлі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня