Прадстаўнікі МЗС Беларусі і Расеі сустрэнуцца ў Маскве



26-27 кастрычніка міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей будзе знаходзіцца з рабочым візітам у Маскве.

Як паведаміў прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, асноўная мэта візіту — удзел у сумесным пасяджэнні калегій знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін.

Мірончык адзначыў, што па выніках пасяджэння чакаецца прыняцце праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі на 2016—2017 гады, а таксама зацвярджэнне плана кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін на 2016 год.

Паводле слоў прэс-сакратара, у Маскве кіраўнік МЗС Беларусі правядзе перамовы з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым, падчас якіх „будуць абмеркаваны ключавыя пытанні супрацоўніцтва, у тым ліку ў міжнародных арганізацыях”.

belapan.by