ARCHE выдаў пасмяротную кнігу Віталя Сіліцкага
Часопіс ARCHE выканаў абяцанне і выдаў пасмяротную кнігу Віталя Сіліцкага. Яна мае назву „Доўгая дарога ад тыраніі: Посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі”.
Над ёй беларускі палітолаг працаваў 10 апошніх гадоў свайго жыцця. Кніга аўтарам пісалася на ангельскай мове. Аднак выдавецтва часопіса пераклала працу на беларускую мову.
Кажа шэф-рэдактар ARCHE Алесь Пашкевіч:
– Яна прысвечана параўнаўчай характарыстыцы рэжыму, які існаваў у тагачаснай Югаславіі ў 90-х гадах, і нашага цяперашняга рэжыму, які ёсць цяпер. Гэта была праца, якой Віталь Сіліцкі займаўся на працягу апошніх гадоў свайго жыцця, нават можна сказаць у апошняе дзесяцігоддзе. Ён яе рыхтаваў, аднак ні скончыць, ні тым больш выдаць не паспеў.
Віталь Сіліцкі памёр у 2011 годзе. “Я паміраю. Але зрабіце ўсё, каб жылі тыя ідэі, якімі я жыў”, – пакінуў запавет сваім сябрам вядомы палітолаг.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя