БАЖ агучыла вынікі маніторынгу дзяржаўных і недзяржаўных СМІ
Прэсавая канферэнцыя паводле вынікаў маніторынгу асвятлення выбарчай прэзідэнцкай кампаніі прайшла ў сядзібе незалежнай Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аб’ектамі з 17 жніўня па 22 кастрычніка былі 14 дзяржаўных і недзяржаўных СМІ – цэнтральныя ды рэгіянальныя, друкаваныя ды электронныя выданні. За ўсёй інфармацыяй сачылі эксперты БАЖ.
Кажа кіраўнік маніторынгавай групы Алесь Анціпенка:
– Пытанне пра тое, што журналіст недзяржаўных медыяў сутыкаюцца з сур’ёзнымі праблемамі, пераследам, і маюць сур’ёзныя грашовы спагнанні, – падымалася. Беларуская асацыяцыя журналістаў вядзе пастаянны маніторынг парушэнняў правоў журналістаў у нашай краіне, і таму безумоўна ўся гэта інфармацыя даступна прысутнічае і ў розных дакументах БАЖ на міжнародных канферэнцыях, альбо ў тых рассылках, якія робяцца асацыяцыяй.
Па завяршэнні выбарчай кампаніі дзяржаўныя і недзяржаўныя медыя падавалі кантрасныя ацэнкі працэдуры галасавання, падліку галасоў, ды вынікаў галасавання.
Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота budzma.by