Trubetskoy выпусціў дэбютны альбом
23 Кастрычніка выйшаў дэбютны альбом гурта Trubetskoy пад назвай „Magister Bibendi„. У перакладзе з лаціны гэта азначае „распарадчык папойкі”.
Рэліз складаецца з 11 новых трэкаў і кавера на песню „Шклянкі” Барыса Грабеншчыкова.
„Я даўно нашу татуіроўку з гэтымі словамі і раней ўспрымаў іх літаральна, – распавядае франтмэн Trubetskoy Павел Булатнікаў. – Тыпу гэта такі весялун, балака, чалавек з лёгкай рукой – калі ён разлівае, у людзей не бывае пахмелля. Усё гэта так, але па ходзе працы над альбомам у словах Magister Bibendi пачалі адкрывацца нейкія новыя для нас сэнсы, і ўсе песні так ці інакш з імі звязаны”.
„Я лічу, што Magister Bibendi – гэта дух, чыю волю транслюе гурт Trubetskoy, – працягвае прадзюсар калектыву Яўген Калмыкоў. – Можаце лічыць, што гэта адначасова Дух Рок-н-ролу, і Дыяніс – бог вінаробства і натхнення, і Барон Субота – заступнік гулянкі і правадыр паміж светамі, у нашым выпадку – паміж светам мінулага і светам будучыні”.
Канцэртныя прэзентацыі пласцінкі Magister Bibendi адбудуцца 4 лістапада ў Санкт-Пецярбургу, 8 лістапада ў Кіеве, 15 лістапада ў Маскве. Першыя канцэрты з новай праграмай у Беларусі пройдуць 20 лістапада ў Віцебску, 21 лістапада ў Берасці, 4 снежня ў Гомелі і 5 снежня ў Гародні.