Уцекачы з Данбасу: Мы не маем у Беларусі стастуса уцекачоў, спадзяемся вярнуцца



Усё больш украінскіх уцекачоў з’яўляецца на постсавецкай прасторы ў сувязі з баявымі дзеяннямі ва Украіне. Едуць яны і ў Беларусь. Адна сям’я з Данбасу прыехала на Глыбоччыну.

Спадарыня Яна расказала, што яны пачалі баяцца за ўнукаў, але атрымаць у Беларусі статус уцекача – не так і проста:

– Пакуль знаходзімся тут, а пасля – не ведаем, што рабіць. У Беларусі мы не маем статусу уцекачоў. Можам знаходзіцца тут 3 месяцы, а пасля трэба альбо афцыйна працаваць альбо набыць жытло. Пакуль у нас у запасе амаль два месяцы, мы яшчэ будзем думаць. Увогуле не хочам дапускаць гэтай думкі, мы спадзяемся, што мы вернемся.

Паводле жанчыны, людзі не вельмі хочуць пакідаць свае родныя мясціны, з’язджаюць пераважна тыя, у каго маленькія дзеці. Але зазначае, што ў апошні час з’язджаюць і тыя, хто застаўся без працы, бо зачыніліся шахты, у выніку абстрэлаў і бамбёжак пашкоджаныя прамысловыя і гандлёвыя аб’екты.

Беларускае Радыё Рацыя