Дзень польскага войска ў Беластоку



Дзень нацыянальнага войска святкуюць у Польшчы. Свята прымеркаванае да 94-ай гадавіны перамогі над бальшавіцкім войскам пад Варшавай. Тады, у 1920 годзе, вырашаўся лёс ня толькі палякаў, але і беларусаў, – кажа беларускі гісторык з Беластоку Алег Латышонак:

– Без гэтага Польшча была бы падзеленая між немцамі і бальшавікамі. І ў Польшчы, на той тэрыторыі, якая бы дасталася Расеі бальшавіцкай зрабілі бы Польскую Савецкую Рэспубліку. Для беларусаў гэта абазначала бы, што гэтая частка, якая была ў міжваеннай Польшчы, дасведчыла бы на пакаленне ранней усяго бальшавіцкага тэрору. Не было бы Заходняй Беларусі ў сённяшнім сэнсе. Была бы адна Беларусь, праўдападобна, у ты хы межах, што і цяпер. 

Як адзначыў Алег Латышонак, у бітве пад Варшавай прымалі актыўны удзел і беларусы, якія ваявалі ў складзе войскаў абодвух праціўнікаў. Сярод вядомых беларусаў, якія змагаліся пад Варшавай на баку Польшчы, быў генерал Станіслаў Булак-Балаховіч.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя

Сёння ў Польшчы – нацыянальнае свята войска, усталяванае ў памяць перамогі над бальшавікамі. 15 жніўня 1920 году палякі адбілі савецкую атаку ў бітве пад Варшавай, вядомай таксама як “Цуд над Віслай”.

У Беластоку святкаванне ўгодкаў перамогі пачалі ў праваслаўнай царкве святога Мікалая, дзе ўрачыстую літургію з удзелам форменных службаў і штандараў адправіў архіепіскап Беластоцкі і Гданьскі Якаў.

З нагоды свята польскага войска ў цэнтры Беластоку можна паглядзець паказы вайсковых адзінак розных часоў. Сёння таксама адкрыты ўваход у Музей войска, дзе пабачым вопратку і зброю польскіх вайскоўцаў.

[Not a valid template]

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя. Фота Васіль Кроква.