Каляровыя ноткі ў Гародні



У Гародні адбыўся фестываль польскай дзіцячай песні «Каляровыя ноткі».  Мерапрыемства, арганізаванае непрызнаным уладамі Саюзам палякаў на Беларусі, сабрала 50 удзельнікаў з усёй краіны.

За прызы фестывалю маленькія артысты змагаліся ў трох узроставых катэгорыях, а пераможцамі, паводле журы, сталі Раксана Брадовіч з Гародні і Вераніка Захар з Іўя.

Як зазначае старшыня аддзелу культуры Саюза палякаў Вераніка Шарэйка, фестываль дзіцячай песні з’яўляецца даволі значнай падзеяй у жыцці мясцовых палякаў:

 Вераніка Шарэйка:

— Песня можа быць і народная і эстрадная, і, нават, рэлігійная. Мы не робім адрозненняў: народная гэта песня ці свецкая. Такім спосабам мы хочам захаваць польскую культуру на тэрыторый Беларусі.

 — Мяне завуць Раксана Брадовіч і мне адзінаццаць гадоў. Першае месца было для мяне вялікай неспадзяванкай.

 Вікторыя Брадовіч:

— Здаецца, я ў чарговы раз атрымала нейкую падзяку за тую працу, якую мы робім супольна: я, дачка, і ейныя настаўнікі.

 Ксёндз Юрый Жаўняровіч, з Мёраў:

 — Мы ўмеем спяваць па-польск,у гэта недалёкая нам культура, і дзеткі заўсёды актыўна і з радасцю падтрымоўваюць такія акцыі.

З кожным годам фестываль «Каляровыя ноткі» пашырае сваю геаграфію: калі раней удзельнікамі былі ў асноўным маленькія артысты з Гарадзеншчыны, дык сёлета да іх далучыліся дзеці з Мёраў, Менска і Маладзечна.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара