5 гадоў таму адбыўся выбух на Пінскдрэве
Гэта была найбуйнейшая прамысловая аварыя ў гісторыі незалежнай Беларусі.
У выніку, паводле афіцыйных звестак, загінулі 14 чалавек, а некалькі дзесяткаў атрымалі раненні.
Міністэрства па надзвычайных справах назвала прычынаю трагедыі: «парушэнне правілаў эксплуатацыі абсталявання». Следства па справе выбуху цягнулася 1,5 гады. Крымінальную адказнасць панеслі тры прадстаўнікі адміністрацыі.
Аднак, галоўны фігурант справы, экс-дырэктар холдынгу «Пінскдрэў», Ларан Арыніч,збег ад следства.
Былы супрацоўнік прадпрыемства, Дзмітрый Кудранок, якога ў 2012 годзе звольнілі за спробу стварыць недзяржаўны прафсаюз, перакананы, што перад судом сталі ня тыя людзі:
— 25 кастрычніка 2010 гоад на «Пінскдрэве» з прычыны шматлікіх парушэнняў адбыўся выбух на заводзе ДСП, у той час, калі там былі людзі. Гендырэктар «Пінскдрэва» уцёк за мяжу, а пасадзілі, як водзіцца «стрэлачнікаў». Новае кіраўніцтва «Пінскдрэва» насуперак чаканням рабочых, не проста працягвае палітыку сваіх папярэднікаў, але стала нават грош. Заробкі рабочых, у параўнанні з цэнамі, сталі капейкамі. Прадукцыяй завалілі склады.
Пятую гадавіну жудаснай трагедыі не ўзгадваюць, ані пінскія інфармацыйныя крыніцы, ані афіцыйны сайт прадпрыемства «Пінскдрэў». Памяць загінулых ушанавалі ўсталяваннем мэмарыяльнай шыльды на адміністрацыйным будынку холдынгу.
Беларускае Радыё Рацыя, Пінск