За што баранавіцкага прадпрымальніка высяляюць з рынка?



Прадпрымальнік Мікола Чарнавус з Баранавіч атрымаў папярэджанне пра добраахвотнае высяленне з рынка, да 15-га ліпеня. Ліст падпісаў старшыня раённага спажывецкага таварыства Анатоль Хвайніцкі.

IMG_2001

 

Калі прадпрымальнік не пагодзіцца, дык яго выселяць прымусова за ягоны кошт, кажа сам Мікола Чарнавус:

— Іх усё ловіш, ловіш, вучыш, вучыш, каб сумленна працавалі, а яны ўсё шукаюць хітрыкаў і ў выніку — ва ўсім вінаваты Чарнавус. На рынку паўтары тысячы прадпрымальнікаў, і ўсе баяцца сказаць ім у вочы, што яны махляры. Адзін Чарнавус ім кажа і, выходзіць, што толькі Чарнавуса выразаюць. А Чарнавус старанна плаціць, і да 20-га ў яго заўсёды ўсё аплачана.

Справа ў тым, што Мікола Чарнавус не падпісаў дамову з дырэктарам рынка, бо яго не задавальняюць умовы на рынку, за якія ён плаціць са сваёй кішэні. Прадпрымальніку прапанавалі прыйсці ў спажывецкае таварыства і выказаць свае прэтэнзіі, хоць Чарнавус упэўнены — праблемы там ведаюць, проста не спяшаюцца іх вырашаць.

IMG_2003

IMG_1995

IMG_2013

Беларускае Радыё Рацыя