Беларуская царква з’явіцца ў Вялікабрытаніі



Мясцовы савет лонданскага раёна Барнэт ухваліў будаўніцтва на яго тэрыторыі храма-помніка ахвярам чарнобыльскай катастрофы. Гэта першы праект такога кшталту за мяжой.

[youtube id=”tyeKaz5U2tc”]

Царкоўныя службы на беларускай мове праводзяцца ў Лондане ўжо больш за паўстагоддзя, праўда, у прыстасаваных памяшканнях. Упершыню ў Вялікабрытаніі, а магчыма і ва ўсёй Заходняй Еўропе, з’явіцца сапраўдны храм. Ён стане духоўным домам для беларусаў, якія жывуць тут, і брытанцаў, якія вывучаюць культуру, традыцыі і гісторыю нашай краіны. Яны даўно праклалі дарогу ў лонданскі беларускі культурны цэнтр і бібліятэку, якія існуюць пры гэтай грэка-каталіцкай парафіі.

У Вялікабрытаніі пражываюць некалькі тысяч беларусаў. Велізарны пласт культуры, які быў створаны тут, пастаянна развіваецца.

Беларуская дыяспара ў Лондане рыхтуецца адкрыць новую старонку ў сваёй гісторыі. На тэрыторыі беларускага цэнтра 15 лістапада пачнецца будаўніцтва храма ў гонар аднаго з самых любімых беларускіх святых Кірылы Тураўскага. Капліца па праекце брытанскага архітэктара адкрые свае дзверы для прыхаджан роўна праз год.

ont.by