Гарадзеншчына прываблівае замежных інвестараў
За дзевяць месяцаў бягучага года замежныя арганізацыі, якія працуюць у рэгіёне, папоўнілі бюджэт больш як на 9,5 мільёнаў даляраў, што амаль на 64% больш чым у мінулым годзе.
Істотнае падвышэнне звязана ў першую чаргу з павялічэннем колькасці замежных прадпрыемстваў на тэрыторыі Панямоння – цяпер іх налічваецца 53: найбольш – 17 у Астравецкім раёне, 13 і 12 адпаведна ў Лідскім раёне і Ленінскім раёне Гародні.
„Яшчэ адна прычына ў пільнай ўвазе дзяржавы”, – гаворыць старшыня абласной падатковай інспекцыі Лідзія Сямашка:
– Атрымлівалася запазычанасць па падатках нават на справаздачныя даты, таму не выпадкова падатковая інспекцыя зрабіла вельмі вялікую працу. Сёння падатковая інспекцыя кантралюе запазычанасць, спаганяе грошы з валютных і разліковых рахункаў.
Сярод усіх іншаземных арганізацый найбольшая сума падаткаў аплочана тымі, хто працуе ў Астравецкім раёне на будаўніцтве беларускай атамнай станцыі. Іх доля бюджэтнага фінансавання перавысіла 94% ад агульнага.
Беларускае Радыё Рацыя