Discovery паказаў фільм „Белавежская пушча. Некрануты лес”



Творчая група тэлеканала Animal Planet (Europe) Discovery на працягу чэрвеня-ліпеня 2015 праводзіла здымкі працоўнага матэрыялу ў Белавежскай пушчы.

Карціна „Белавежская пушча. Некрануты лес” працягласцю 45 хвілін прадэманструе гледачу унікальнасць прыроды пушчы, адлюструе багацце яе флоры і фауны, пакажа беражлівыя адносіны да аб’екта, які ўваходзяць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, раскрые багаты турыстычны патэнцыял запаведнага лесу.

Сусветная прэм’ера ў эфіры Discovery прайшла 27 верасня ва ўсіх краінах Еўропы. Фільм агучаны на шасці мовах (англійскай, балгарскай, польскай, румынскай, расейскай і чэшскай).