Сафар’ян: Хочам, каб не работнікі МУС давалі паказанні ў судзе
Першы намеснік старшыні Беларускай Федэрацыі Футбола Сяргей Сафар’ян на брыфінгу для СМІ ў Доме футбола пракаментаваў сітуацыю з затрыманымі на матчы Беларусь – Македонія заўзятарамі.
„Ўзяцце на кантроль, пра які гаварылася раней, не мае на ўвазе, што мы можам паўплываць на сітуацыю. Наогул, усю інфармацыю федэрацыя атрымлівае ад заўзятараў. Бо МУС ёй не дзеліцца. Быў персанальны ліст, у якім гаварылася пра тое, што мы не падтрымліваем дзеянні праваахоўных органаў, і ўсё. У гэтай сітуацыі пакуль шматкроп’е …
У нас ёсць прапанова, якую МУС не хоча чуць. Сяргей Румас будзе выходзіць на міністра і абмяркоўваць з ім пытанні асабіста. Мы хочам узяць на сябе нейкія функцыі. Не хацелася б, каб супраць заўзятараў прадпрымаліся несправядлівыя і несумленныя дзеянні. Хоць мы і не падтрымліваем тых, хто сапраўды парушае грамадскі парадак. На матчы з Украінай такіх хапала. Мацюкоў з трыбун даносілася вельмі шмат. Але нікога пачкамі не выводзілі. Такая выбіральнасць ў затрыманнях цікавая. Хочам, каб з’явіўся трэці бок, які зможа даць аб’ектыўную ацэнку ў праблемных выпадках. Нам трэба павялічваць колькасць заўзятараў і паляпшаць стаўленне міліцыянтаў да гледачоў. Яны не злачынцы. Хочам, каб не работнікі МУС давалі паказанні ў судзе, а незацікаўленыя асобы”, – распавёў Сафар’ян.