Жыхары гомельскага мікрараёна змагаюцца супраць перасялення ў вёску
Жыхары мікрараёна „Прыбар-Заходні” патрабуюць ад уладаў, каб іх пасёлак застаўся ў рысе Гомеля.
Уласнікаў прыватных дамоў абурыла рашэнне выканаўчых органаў адносна перадачы мікрараёна ў падпарадкаванне Прыбарскаму сельсавету.
Людзі мяркуюць, што пасля адміністрацыйных пераўтварэнняў інфраструктура, дарогі і грамадскі транспарт у „Прыбары-Заходнім” прыйдуць у заняпад.
— Я ведаю, што дарогі і горад не рабіў, а вёска тым больш ня будзе… Пакуль мы адносімся да горада, дык можам штосьці дзесьці націснуць, папрасіць, каб святло гарэла, каб смецце прыбіралі, а ў вёсцы — не дагрукаешся. Самі гляньце, калі пойдзеце у вёску ля Прыбараў: ўночы, дык можна нагу зламаць.
— Людзі таксама куплялі гэтыя ўчасткі. Ладна мы, за 3 капейкі, але іншыя — за вялікія грошы. І ім усё гэта абяцалі. Ды нават сама гарадская прапіска мае значэнне.
25 кастрычніка жыхары мікрараёна „Прыбар-Заходні” нават сабраліся на стыхійны мітынг, падчас якога выказалі недавер намерам мясцовых уладаў. Аднак, прадстаўнікі Гомельскага гарвыканкама сход грамадзянаў праігнаравалі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: svaboda.org