Архітэктары распрацоўваюць ахоўныя зоны Менску



У бліжэйшыя два гады некалькі кварталаў Менску могуць стаць зонамі аховы ад новай забудовы. Пра гэта паведаміў журналістам галоўны архітэктар «Мінскграда» Аляксандр Акенцьеў:

– У бліжэйшыя два гады плануем распрацоўку горадабудаўнічага праекта, які будзе звязаны і з распрацоўкай новага гісторыка-архітэктурнага апорнага плана ў межах першага кальца, а Асмолаўка ўваходзіць у гэтую тэрыторыю. І самае галоўнае пытанне, якое мы будзем там разглядаць, – гэта праспект Незалежнасці, які таксама да сённяшняга часу не мае праекта зоны аховы.

Акрамя Асмолаўкі і праспекта Незалежнасці, у спіс патрапяць Трактаразавадскі пасёлак і водна-зялёнае кола Менску.

00022830

Нагадаем, што больш тысячы менчукоў падпісалі петыцыю ў абароны Асмолаўкі – двух невялікіх кварталаў у цэнтры гораду. Раён пабудаваны адразу пасля вайны менскім архітэктарам Асмалоўскім для вышэйшых службоўцаў Беларускай ваеннай акругі.

Беларускае Радыё Рацыя