260 тысяч беларусаў працавалі ў рэжыме вымушанай няпоўнай занятасці



У студзені-жніўні 2015 года 258 з паловай тысяч работнікаў арганізацыяў працавалі ў рэжыме вымушанай няпоўнай занятасці. Гэта ў 2 разы больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведамляе Tut.by са спасылкай на Белстат.

З-за вымушанай няпоўнай занятасці беларусы не адпрацавалі 3 мільёны 281 тысячу чалавека-дзён.

Гэта раўназначна штодзённаму нявыхаду на працу 19,5 тысяч чалавек.

Больш за ўсё неадпрацаваных чалавека-дзён у студзені-жніўні прыпадала на апрацоўчую прамысловасць — 70%, на другім месцы — будаўнічыя арганізацыі 19%.