Алкаголь і адпачынак на вадзе – несумяшчальныя



За перыяд анамальнай спёкі зафіксаваны значны ўзрост адміністрацыйных правапарушэнняў, звязаных з ужываннем алкаголю і купаннем у нявызначаных месцах. Такую статыстыку прыводзяць пінскія праваахоўнікі.

Як адзначае начальнік аператыўна-дзяжурнай часткі Сяргей Грабарэнка, моладзь злоўжывае півам:

– Не дазваляем  распіццё алкаголю ў грамадскіх месцах, а таксама купанне ў недазволеных месцах. Спачатку мы людзей папярэджваем. Калі людзі не хочуць нас разумець, мы прымаем больш канструктыўныя меры. Піва ў нас даступнае. Гэтым карыстаецца моладзь і свабодна п’е яго на вуліцы, у скверах, на пляжы. Піва лічыцца алкагольным напоем, таму людзі за гэта прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці.

Супрацоўнікі пінскага ГАУСа нясуць узмоцненную службу. На думку праваахоўнікаў, сітуацыя зменіцца з надыходам прахалоднага надвор’я і калі слабаалкагольныя напоі будуць рэалізоўваць ў невялікіх тары.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота pohmelyu.net