“Час Зямлі” запрашае на чарговую экалагічную акцыю



Да ўдзелу ў чарговай экалагічнай акцыі запрашаюць жыхароў Берасцейскага раёну прадстаўнікі моладзевага грамадскага аб’яднання “Час Зямлі”. Яна пройдзе на пачатку лістапада ў вёсцы Тэльмы. Да акцыі могуць далучыцца навучэнцы школаў і ўніверсітэтаў, а таксама неабыякавыя да лёсу навакольнага асяроддзя берасцейцы, – адзначае адзін з арганізатараў мерапрыемства Рыгор Цярэнцьеў:

– Праблема, якая стаіць, яна мае пакуль што сталы характар. То бок рэгулярна на цяжкадаступных тэрыторыях для устаноўкі кантэйнераў для смецця, людзі ўсё, што прыносяць, пакідаюць там, засмечваюць тэрыторыю, не разумеючы, што наносяць значную шкоду прыродзе. Бо застаецца на зямлі поліэтылен, пластык, тое, што можа пайсці ў перапрацоўку як сыравіна, усё гэта засмечвае тэрыіторыю і не скарыстоўваецца як сыравіна.

Больш інфармацыі пра дзейнасць грамадскага аб’ядання, а таксама месцы і час збору актывістаў можна атрымаць у адмысловай суполцы “Час Зямлі” ў сацыяльнай сетцы “Укантакце”.

Беларускае Радыё Рацыя