У Берасці ствараюцца запазычанасці па выплатах заробкаў



У Берасці ствараюцца запазычанасці па выплатах заробкаў працоўным.

Пра гэта паведаміла старшыня берасцейскай абласной арганізацыі Прафсаюзаў Радыёэлектроннай Прамысловасці, Зінаіда Міхнюк.

З такімі пытаннямі ў незалежную арганізацыю па абароне правоў працоўных звяртаюцца па некалькі чалавек у квартал. Аднак, не ўсе працоўныя гатовыя ісці ў суд для адстойвання сваіх правоў. Гэта звязана з прававой неадукаванасцю насельніцтва, а таксама, пагрозай страты працоўнага месца, або немагчымасцю знайсці новае, — паведаміла Зінаіда Міхнюк:

— Ёсць у нас такія звесткі і званкі па пытанні нявыплаты заробкаў своечасова.  Але так, каб прыйшоў чалавек і быў гатовы змагацца, да  такога людзей яшчэ не давялі. Ну, вось званілі неяк з прыватнага прадпрыемства у Камянцы,  і я пазваніла ў дэпартамент па інспекцыі працы і што праўда да вечара, людзі чакалі, чакалі і ім выплацілі.

Як адзначыла Зінаіда Міхнюк, немагчыма падлічыць дакладную колькасць людзей на Берасцейшчыне, якім своечасова не выплачваюць заробкі, паколькі, большасць з іх гэтае пытанне проста не выносіць у публічную прастору.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце