Лукашэнка просіць у Расеі «ракетнае ўзбраенне»
Як заявіў міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў, сэнсу ў расейскай авіябазе на беларускай тэрыторыі пакуль няма. Эфектыўней за яе могуць быць сродкі паражэння, «якія могуць своечасова ў патрэбным месцы» нанесці ўдар па аб’ектах патэнцыйнага праціўніка. Напрыклад, па тых чатырох базах НАТА рознага прызначэння, якія, па просьбе прэзідэнта Польшчы, мяркуецца размясціць на тэрыторыі паблізу беларускіх межаў, – лічыць міністр. Падобнае меркаванне выказаў і кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей у нядаўнім інтэрв’ю «Камерсанту». Ён падкрэслівае, што размяшчэнне авіябазы не знізіць ваенна-палітычную напружанасць у рэгіёне. Наадварот, авіябаза выкліча раздражненне ў адрас і Менска, і Масквы. „Таму для нас больш актуальна весці гаворку пра тое, каб быць гатовымі даць аператыўны адказ на выпадак росту напружанасці ў рэгіёне або пагрозы бяспекі Беларусі і Расеі,” – адзначыў Макей.
Фота 3mv.ru