Працягваецца ціск на сям’ю мікашэвіцкага актывіста



У дом грамадскага актывіста Леаніда Дубаносава з Мікашэвіч завіталі сем незнаёмых чалавек, калі дома засталіся адны дзеці: 12-гадовы Ілля і 9-гадовы Віталь. Дзеці разгубіліся, калі ўбачылі столькі людзей, адзін з якіх быў у міліцэйскай форме. У гэты час Леанід з жонкай паехалі на рынак купляць зімовае адзенне для дзяцей:

Прыехала да нас дадому цэлая дэлегацыя на аўтобусе. Менавіта з Лунінца ў Мікашэвічаў. Міліцыянер з дзіцячага дома, два інспектары па справах непаўнагадовых. Я бачу ў гэтым ціск на мяне. Яны спрабавалі ціснуць на мяне праз жонку, а цяпер – праз дзяцей.

Метадыст Лунінецкага раённага аддзела адукацыі Ала Віктаровіч сказала, што па прыказе кіраўніцтва яны выяўлялі ў Мікашэвічах праблемныя сем’і:

– Выяўлялі выпадкі праблемных сем’яў. Заязджалі, глядзелі. Мы не толькі да яго прыязджалі, а ўвогуле па Мікашэвічах ездзілі. І ахарактарызавалі з добрага боку.

Леанід Дубаносаў пазбавіўся працы на прадпрыемстве “Граніт” з-за нежадання – па загадзе начальства – пакінуць незалежны прафсаюз. А калі стаў балатавацца кандыдатам у дэпутаты мясцовага савета, зрабілі беспрацоўнай і жонку, павесіўшы на яе, як на старэйшага прадаўца прыватнай крамы, доўг у 35 мільёнаў.

IMG_3475

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Беларускае Радыё Рацыя