БАТЭ згуляе з «Барселонай»



4 лістапада ў Барселоне пройдзе матч 4-га тура групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў «Барселона» — БАТЭ. Пачатак гульні ў 22:45 паводле беларускага часу. Яе будзе трансляваць канал «Беларусь-2».

З лістапада на перадматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер барысаўскага клуба Аляксандр Ермаковіч заявіў, што імавернасць выхаду Аляксандра Глеба на поле вельмі высокая. Глеб гуляў за «Барсу» ў сезоне 2008/2009.

Пасля 3-х тураў: “Барселона» — 7, «Баер» — 4, БАТЭ — 3, «Рома» — 2.

24 лістапада БАТЭ ў Барысаве згуляе з «Баерам», паведамляе nn.by.

Фота fcbate.by