На Гарадзеншчыне плануюць экскурсіі для замежнікаў на заводы і фабрыкі



Толькі кожны пяты турыст, які прыязджае на Гарадзеншчыну, з’яўляецца іншаземцам. Абсалютная большасць замежнікаў – грамадзяне Расейскай Федэрацыі. Сярод 325-ці тысяч турыстаў, якія наведалі Прынёманне на працягу года, колькасць іншаземцаў наблізілася да 67-мі тысяч.  Як зазначаюць у Гарадзенскім турыстычным цэнтры, Прынёманне застаецца невядомым не толькі для турыстаў далёкага замежжа, але і суседняй Польшчы:

– Для іх гэта штосьці новае. Многія жыхары заходняй Польшчы, больш заможныя людзі, паглядзеўшы ўжо ўвесь свет, наведаўшы і Тайланд, і Аўстралію, і Паўднёвую Амерыку, яны нарэшце прыйшлі да высновы: што ёсць суседзі, а мы нават не ведаем нічога пра іх.

Тым часам гарадзенскія ўлады дзеля прыцягнення замежных турыстаў спрабуюць выкарыстаць  патэнцыял прамысловых прадпрыемстваў. Тут  плануецца арганізоўваць экскурсіі з мэтай азнакамлення з вытворчым працэсам на заводах і фабрыках.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота belchas.by