Загадчыцу крамы пакаралі за збіццё работніка



Суд Баранавіцкага раёна пакараў загадчыцу Баранавіцкай крамы «MART INN» Вольгу  Борыс  штрафам у 10 базавых велічынь – каля 2 000 000 рублёў за нанясенне цялесных пашкоджанняў цяпер ужо былому грузчыку крамы Рыгору Грыку.

ryhor hryk

Гэта адбылося 24 верасня. Рыгор Грык прыйшоў на работу ў паласатай робе, стылізаванай пад канцлагерную. Такім чынам ён выказаў пратэст супраць парушэння кіраўніцтвам крамы Працоўнага кодэкса РБ. Вольга Борыс накінулася на Грыка з кулакамі. Пабоі зафіксаваны судова-медычнай экспертызай. Але ні Вольга Борыс, ні работнікі крамы не пацвердзілі гэтага.

IMG_0979 Расказвае Рыгор Грык:

– Мы бачым, што ўсё зроблена для таго, каб не пакараць загадчыцу, сведкі заангажаваныя. Яны з’яўляюцца яе сяброўкамі і знаёмымі, бо яна сама наймала іх на працу, тым больш намесніцу, якая сведчыла супраць мяне.

І хаця гэты інцыдэнт быў зафіксаваны відэакамерай і знаходзіцца ў міліцыі, па словах намесніцы дырэктаркі крамы Вольгі Якубовіч, запіс у суд не прадастаўлены ні калі Грыка Борыс абвінаваціла ў лаянцы матам у той дзень, і Грык быў пакараны ў 15 базавых. Ні цяпер, калі Грык абвінаваціў Борыс.

Беларускае Радыё Рацыя