Соймік не здолеў выбраць новага маршалка і ўправу ваяводства
Пакуль што Соймік Падляшскага ваяводства не здолеў выбраць новага маршалка і Управу ваяводства. На сённяшнюю сесію не прыбылі радныя ад Грамадзянскай Платформы і Польскай сялянскай партыі (ПСЛ). З увагі на адсутнасць кворума старшыня Сойміку Марыян Шаматовіч закрыў паседжанне. Чарговае паседжанне прызначанае на заўтра.
Паводле старшыні клубу партыі ПіС у сойміку Яна Добжынскага, ваяводства на практыцы не мае маршалка, бо Мечыслаў Башко вырашыў пайсці ў польскі парламент:
– Мы як мага хутчэй мусім выбраць маршалка і Управу, і перакладанне гэтай справы на наступны дзень – гэта легкадумства.
На заўтрашняй сесіі сябры Грамадзянскай Платформы і Польскай сялянскай партыі маюць прадставіць кандыдата на новага маршалка. Неафіцыйна вядома, што гэта будзе сябра ўправы ваяводства Багдан Дыюк ад сялянскай партыі ПСЛ.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя