У Луганскай вобласці тэрарысты збілі знішчальнік МіГ-29
Пра гэта паведамляе „ЛІГАБізнесІнформ” са спасылкай на спікера антытэрарыстычнай аперацыі Леаніда Мацюхіна.
З ягоных слоў, знішчальнік быў збіты пасля выканання баявога задання.
Лётчык паспеў катапультавацца.
«У выніку выратавальна-пошукавых прац лётчык дастаўлены ў бяспечнае месца», – праінфармаваў Мацюхін.