ТБК запрашае на сустрэчу з Зянонам Пазьняком



Таварыства Беларускай Культуры ў Літве праводзіць 7 лістапада ў Вільні наступныя мерапрыемствы:

12.00. На Еўфрасіньеўскіх могілках з удзелам Зянона Пазьняка адбудзецца адкрыццё адноўленага помніка на магіле Аляксея Арсеннева – бацькі вялікай беларускай паэтэсы Наталлі Арсенневай. Помнік асвеціць а. Леванід Акаловіч.

Месца: вул. Лепкальнё 19 (Liepkalnio kapinės, Liepkalnio g.19). Еўфрасіньеўскія могілкі Вільні. Збор каля царквы на могілках у 12.00. (Даезд ад вакзала аўтобусамі № 12, 16, 19).

14.00. Сустрэча Зянона Пазьняка з грамадскасцю і прэзентацыя яго новых выданняў на беларускай і польскай мове.

Месца сустрэчы: вул. Раўгіклас 25, Вільня (Дом нацыянальных меншасцяў) (Raugyklos 25, Vilnius (Tautinių mažumų namai).

westki.info