Актывісты дамагаюцца сустрэчы з Лукашэнкам
Прадстаўнікам грамадскай ініцыятывы „Супраць беззаконня ў судах і пракуратуры Беларусі” было адмоўлена ў сустрэчы з намеснікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.
Па словах юрыста Тамары Сяргей, гэтая адмова цалкам незаконная. Яшчэ 26-га кастрычніка намесніку кіраўніка адміністрацыі Валерыю Міцкевічу быў накіраваны калектыўны зварот аб прыёме, але нават не атрымалі адказу:
– Прыйшоўшы сёння мы ўбачылі, што на прыём да яго запісана толькі тры грамадзяніна. Неабходна ўлічыць, што ён прымае раз у тры месяцы. За тры месяцы чыноўнік прыняў толькі тры асобы, а нам адмовілі ў прыёме. Выйшаў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па зваротах грамадзян, юрыдычных асоб Ламаносаў Ігар Андрэевіч і сказаў, што нас прымаць не будуць.
Таму сябры грамадскай ініцыятывы „Супраць беззаконня ў судах і пракуратуры Беларусі” не выключаюць, што выйдуць на пікет падчас інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі і паспрабуюць сустрэцца з ім.
Беларускае Радыё Рацыя