Беларускія добраахвотнікі з АТА ў Вільні і Варшаве
Беларускія добраахвотнікі з АТА сустрэнуцца з беларускай дыяспарай у Літве і Польшчы.
Тактычная група „Беларусь” – баявая адзінка дабраахвотніцкага батальёна „Правага сектара”, у якой аб’яднаныя беларусы.
Цяпер прадстаўнікі тактычнай групы прыехалі ў Польшчу і Літву, каб шукаць матэрыяльную падтрымку ў беларускіх асяродках замежжа.
Пра беларускіх добраахвотнікаў мала ведаюць у Беларусі, бо не было калі пра сябе распавядаць, кажа Ян Мельнікаў:
– Можа мы менш давалі пра сябе інфармацыі, у нас быў акцэнт на канкрэтнае змаганне. Зараз, калі мы ўжо сталі паўнавартаснай арганізацыяй, мы пачынаем пра сябе казаць, бо для нас галоўнае, каб была справа, а не словы. То бок, калі б мы казалі, што мы пачынаем стварэнне, нас некалькі чалавек, мы хочам, каб нам давалі сродкі – гэта зразумела было б смешна. Калі мы ўжо сталі баявой адзінкай – тактычнай групай, якой мы з’яўляемся зараз, вось тады мы ўжо пачалі звяртаць на сябе ўвагу.
Добраахвотнікі гавораць, што нацыя павінна ўтрымліваць тых, хто яе абараняе. Ян Мельнікаў таксама дадае, што тактычная група „Беларусь” – гэта не проста людзі, якія прыехалі ваяваць ва Украіну, але і рэальная беларуская вайсковая фармацыя, здольная стаць на абарону Беларусі ў патрэбны момант:
– Нацыя існуе, калі ёсць нейкі культурны падмурак – ёсць пісьменнікі, ёсць мова, якая жыве ў гэтай нацыі. І ёсць людзі, якія змогуць абараніць нашыя культурныя каштоўнасці. На сябе мы бярэм абарону нацыі ў выпадку небяспеку.
7 лістапада а 16:30 байцы праводзяць публічную сустрэчу ў Вільні ў „Доме нацыянальных меншасцяў” (Raugyklos 25). 9 лістапада а 19:00 падобная сустрэча адбудзецца ва „Украінскім свеце” ў Варшаве (Nowy Świat 63).
Жадаеце дапамагчы беларускім добраахвотнікам?
Email: [email protected]
Life:) 073 472 74 07
Київстар 068 958 12 17
Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя