Клуб «Шанец» шукае сяброў



Моладзь з абмежаванымі магчымасцямі ад 10 год і больш сталага ўзросту, якая хоча будаваць спартовую кар’еру або весці здаровы лад жыцця, шукаюць у Берасці. Пра гэта паведаміла старшыня грамадскага аб’яднання “Фізкультурна-аздараўленчы клуб “Шанец” Валянціна Піпко.

З яе слоў, у арганізацыю прыходзяць ужо псіхічна і фізічна сфармаваныя асобы, таму іх цяжка падрыхтаваць для вялікага спорту. моладзь праяўляе мала актыўнасці ў грамадскай сферы, – адзначыла кіраўнік аб’яднання:

– Вельмі былі бы радыя, каб да нас у клуб прыйшлі бы новыя людзі, якія бы здолелі ўзняць вынікі дасягненняў нашай арганізацыі на новы ўзровень. З дзіцячага ўзросту вельмі важна далучаць да спорту, бо дзіця можна падрыхтаваць да больш высокіх вынікаў. Дарослага чалавека вывесці на высокі вынік вельмі складана.

Для таго, каб стаць сябрам грамадскага аб’яднання “Фікультурна-аздараўленчы клуб “Шанец” трэба ў будні дзень патэлефанаваць па тэлефону 80162 – 41-68-44 або прыйсці па адрасе Берасце вуліца Гарадзенская, д.6.

 Беларускае Радыё Рацыя