Беларусь перамагла Латвію на турніры Еўравыкліку



Зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Дэйва Льюіса працягвае перамагаць у матчах Еўравыкліку на турніры ў Ліепаі. Услед за італьянцамі беларусы перайгралі латышоў – 4:2. Дзве перамогі ў двух матчах дазволілі нашай зборнай датэрмінова перамагчы на турніры. Сустрэча з японцамі турнірнага значэння не мае.